RU BY EN

Главная страница

Нацыянальны парк “Прыпяцкі”


good.gif
На поўдні Беларусі ў цэнтры абшырнай Палескай нізіны размешчаны вельмі цікавы геаграфічны раён – Прыпяцкае Палессе, якое раскінулася паабапал ракі Прыпяць ў сярэднім яе цячэнні. Гэты раён характарызуецца высокай забалочанасцю мясцовасці, слабай засвоенасцю тэрыторый, добрым захаваннем прыродных комплексаў.

Нацыянальны парк “Прыпяцкі” прадстаўляе сабой унікальнае спалучэнне прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны, што вабіць сюды вялікі паток турыстаў, у тым ліку і замежных. Гэтаму садзейнічае не толькі ўнікальная прырода, але і ўтульная база для турызму і адпачынку, якая размешчана ў парку. На тэрыторыі Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” функцыяніруе некалькі турыстычных аб’ектаў. Нацыянальны парк “Прыпяцкі” – гэта:

- унікальныя і тыповыя натуральныя ландшафты;
- высокая біялагічная разнастайнасць;
- багатыя рыбалоўныя і паляўнічыя ўгоддзі;
- беларуская “Амазонія” ў цэнтры Еўропы;
- калыска земляробства;
- прыродная навуковая лабараторыя;
- апошні “востраў” архаічнага пчалаводства;
- прыгожае месца адпачынку і эстэтычнага назірання за прыродай;
- сучасны турыстычны сервіс.

Мы прапануем пазнаёміцца з гісторыка-археалагічнай спадчынай, асаблівасцямі быту мясцовага насельніцтва і багацейшай прыродай Прыпяцкага Палесся!