Фестываль "Кліч Палесся"
17 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці адкрыўся першы фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся".
Старт фестывалю даў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі.
На яго думку, фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" – гэта не толькі сведчанне вялікай павагі да традыцыйнай культуры беларусаў, але і пацверджанне нашага імкнення захаваць спадчыну Палесся ва ўсёй яго першаснасці і шматграннасці, падкрэсліў Сяргей Сідорскі.
Усё, што было прадстаўлена шматлікім гледачам і гасцям фестывалю творчасцю прафесійных і самадзейных артыстаў, народных умельцаў – яшчэ адна асаблівая і непаўторная, унікальная і памятная старонка гэтага грандыёзнага мерапрыемства. Якая выпала рэдкая магчымасць усім – убачыць выступленні Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь ім. Цітовіча, Дзяржаўнага ансамбля "Песняры", народнага ансамбля народнай музыкі "Радуніца" і інш. Не меншае задавальненне атрымалі ўсё і ад вытанчанага майстэрства самадзейных артыстаў, якія прадстаўляюць дзве вобласці краіны.
Цёпла, шчыра і гасцінна прыняла патрабавальная публіка фестывалю выступленне Нацыянальнага заслужанага акадэмічнага ўкраінскага народнага хору ім. Вяроўкi.
На фестывалі была прадастаўлена ўнікальная магчымасць сутыкнуцца з самабытнай культурай Палесся, наведаўшы "Горад майстроў". Яго ўдзельнікамі сталі мясцовыя народныя ўмельцы: ганчары, рыбакі, паляўнічыя, кавалі, ткачы, бортнікі, бондары, майстры па пляценню з лазы і саломы, па вырабе лодак, майстры беларускай вышыўкi i вязання пруткамі і кручком.
У праграме фестывалю — канцэртныя выступленні творчых калектываў, кірмаш палескіх рамёстваў, конкурсы рэгіянальных падворкаў і нацыянальнай кухні, выстаўкі-прэзентацыі найбольш цікавых сацыяльна-культурных праектаў, прэзентацыя кіна-і відэаматэрыялаў, якія адлюстроўваюць прыроду, побыт і культуру Прыпяцкага Палесся, дыскатэка для моладзi на Прыпяці.
Для ўдзельнікаў і гасцей свята было прадугледжана катанне на цеплаходах, маторных і вёсельных лодках, конях, запрэжаных у карэты, гонкі на чаўнах, рыбалка, беларускае сафары. Вечарам жадаючыя мелі магчымасць пракаціцца на баржы і паўдзельнічаць у трохгадзіннай танцавальна-забаўляльнай праграме. На беразе гасцей фестывалю сустракала група «Палац».
Сцяпан Мікалаевіч Бамбіза, генеральны дырэктар Нацыянальнага парку " Прыпяцкі»:
— Наш фестываль - фактычна адзін з этапаў адраджэння Палесся. Гэтая маштабная праца, распачатая па ініцыятыве Прэзідэнта, уключае розныя напрамкі: сацыяльнае, эканамічнае, культурнае, экалагічнае ... Зразумела, што ўсё гэта звязана, выцякае адно з іншага. І сёння важна, каб як мага больш людзей даведалася пра наш край з яго ўнікальнай прыродай, самабытнымі традыцыямі. Першы "Кліч Палесся" я разглядаю як аснову, якая з кожным годам будзе абрастаць новымі ідэямі, развівацца. Мы пастараліся зрабіць гэтае свята насычаным падзеямі і пазнавальным, каб да нас захацелася вярнуцца. А гасцям мы заўсёды рады.



