RU BY EN

Месцараспалажэнне

Нацыянальны парк "Прыпяцкі" размешчаны на поўдні Беларусі ў Палескай геаграфічнай вобласці ў міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Уборці. Яго геаграфічныя каардынаты: 52° паўночнай шыраты і 28° усходняй даўгаты. У адміністрацыйным дачыненні парк размяшчаецца на тэрыторыі Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці. Офіс знаходзіцца ў а. г. Ляскавічы ў 260 км ад горада Мінска, у 270 км ад горада Гомеля і ў 350 км ад г. Брэста. Чыгуначная станцыя размешчана ў горадзе Жыткавічы-за 25 км на поўнач ад Турава. 

Месцазнаходжанне нацыянальнага парку Прыпяцкі.