Пісьмовыя звароты
Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мовах.
Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен змяшчаць:
-
найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
-
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
-
выклад сутнасці звароту;
-
асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
-
найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
-
поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
-
выклад сутнасці звароту;
-
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
-
асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Пакіненне звароту без разгляду па сутнасці, у выпадку, калі:
-
выкладзена не на беларускай ці рускай мове;
-
не змяшчае прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
-
не змяшчае поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
-
змяшчае тэкст, які не паддаецца чытанню; змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
-
падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
-
змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі;
-
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці; -
з заяўнікам спынена перапіска.