RU BY EN

Ахова жывёльнага і расліннага свету

Адной з найважнейшых сучасных задач Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" з'яўляецца захаванне фларыстычнай і Фаўністычнай разнастайнасці. Гэтыя задачы выконваюцца службай лясной аховы, у склад якой уваходзяць галоўны ляснічы, iнжынерная служба ляснога аддзела, службы тэрытарыяльных падраздзяленняў- лясніцтваў, у складзе якіх аховай прыродных комплексаў заняты ляснічыя, іх памочнікі, майстры лесу і леснікі. Адным з асноўных мерапрыемстваў, што выконваюцца лясной аховай, з'яўляецца захаванне лясоў ад пажараў. У выніку правядзення комплексных, арганізацыйных, тэхнічных і іншых мер на працягу апошніх гадоў урон ад лясных пажараў зведзены да мінімуму. Дасягнуты станоўчыя вынікі аховы лесу ад самавольных парубак. Абарона лесу ад шкоднікаў і хвароб уключае меры па арганізацыі правядзення, лесапаталагiчнага нагляду, уліку і прагнозу колькасці шкоднікаў лесу, прафілактычных мерапрыемстваў і барацьбы з шкоднікамі і хваробамі лесу. Для аховы жывёльнага света парку існуе егерская служба ў складзе вядучага інжынера-паляўніцтвазнаўцы і егераў. Ахова жывёльнага свету вядзецца на ўсёй тэрыторыі парку. У мэтах барацьбы з браканьерамі арганізавана мабільная інспектарская і егерская службы, праводзяцца рэйды па ахове прыродных комплексаў парку.
Уезд у паўночную частку парку рэгулюецца кантрольна-прапускным пунктам у раёне в. Хваенск.

21_21.jpg 22_22.jpg 23_23.jpg  24_24.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg 33_33.jpg